Пошук

29.03.2022 16:40   Catholic.by

Беларуская Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў са смуткам паведамляе, што 29 сакавіка на 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць брат Пётр Ясевіч OFMCap, шматгадовы пробашч парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія).

Пахаванне брата Пятра Ясевіча OFMCap адбудзецца ў чацвер, 31 сакавіка.

  • 11.00 – пахавальная святая Імша з ютранню за памерлых у касцёле ў Валкалаце
  • Пасля Імшы — пахаванне на прыкасцёльным цвінтары

Пётр Ясевіч нарадзіўся 29 чэрвеня 1941 года на Ашмяншчыне ў каталіцкай сям’і Браніслава і Ядвігі Ясевічаў. Пасля заканчэння сярэдняй школы праходзіў тэрміновую вайсковую службу. Пасля арміі пэўны час працаваў кіроўцам у будаўнічай арганізацыі.

Адчуўшы пакліканне да святарства, паступіў у духоўную семінарыю ў Рызе. У 1984 годзе падпольна ўступіў у Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прынёсшы ў Ліпнішках манаскія абяцанні.

Пасля заканчэння семінарыі 31 мая 1987 года прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне і быў скіраваны на служэнне ў парафію святога Андрэя, апостала, у Крывічах. З 1988 года нёс душпастырскае служэнне ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце, у якой заставаўся пробашчам да 2009 года.

У апошнія гады цяжка хварэў і мог перамяшчацца толькі на інвалідным вазку.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 01.04.2022 09:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.