Пошук

28.03.2022 11:51   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Вольга Сяліцкая / Grodnensis.by

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены Чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, супольная малітва ў катэдры распачалася набажэнствам Крыжовага шляху, якое правялі ў гэты дзень прадстаўнікі дыяцэзіяльнага Душпастырства цвярозасці.

Потым адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На пачатку літургіі іерарх заахвоціў вернікаў да руплівай малітвы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а асабліва ва Украіне.

Як заўважыў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, без міру на зямлі мы не пабудуем будучыні і не будзем поўнасцю шчаслівымі.

У гаміліі вікарый катэдральнай парафіі ксёндз Яўген Амасёнак заклікаў прысутных у святыні і тых, хто духоўна далучыўся да іх з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі, прысвяціць свае сэрцы Пану Богу, аддаўшы ў Яго рукі ўсе нашы штодзённыя справы.

Святар адзначыў, што мір у свеце залежыць ад кожнага чалавека. «Таму трэба, каб у кожнага з нас была перакананасць, што ад мяне залежыць лёс не толькі мой і маіх блізкіх, але і лёс усяго свету», — дадаў ксёндз Амасёнак.

Завяршылася Імша выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнтy.

Падчас адарацыі біскуп Кашкевіч у духоўнай еднасці са Святым Айцом Францішкам і ўсім паўсюдным Касцёлам здзейсніў Чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа