![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_61.jpg)
У нядзелю 20 лютага ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад) з удзелам біскупаў ушанавалі памяць айца Казіміра Жыліса, езуіта, даручыўшы спачылага святара Божай Міласэрнасці ў першую гадавіну яго смерці.
Як нагадвае сайт Grodnensis.by, спачылы святар быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці ў 1983–2000 гадах.
На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, каб дзякаваць Богу за ўсё дабро, якое спазналі праз служэнне руплівага душпастыра, спачылага год таму, які вельмі шмат зрабіў для мясцовых парафіянаў і вернікаў навакольных парафій.
Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў выхаванец айца Казіміра Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і прысутныя святары.
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_58.jpg)
Усіх сабраных прывітаў сённяшні пробашч індурскай парафіі ксёндз Павел Астукевіч. Душпастыр адзначыў, што мясцовыя вернікі вельмі ўдзячныя айцу Жылісу, які шмат гадоў з вялікай адданасцю служыў ім і клапаціўся аб святыні.
У гаміліі арцыбіскуп Станеўскі адзначыў, што айцец Казімір, які ўвайшоў у гісторыю індурскай парафіі і Гродзенскай дыяцэзіі, меў сэрца, адданае Божай волі, і ахвяраваў сваё жыццё Пану, служачы людзям днём і ноччу. Іерарх падкрэсліў, што, прынесшы ў ахвяру ўсё сваё жыццё, айцец Казімір паказаў такім чынам, што Бог заўсёды быў для яго першым і найважнейшым.
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_40.jpg)
Пасля Імшы арцыбіскуп Станеўскі благаславіў прысвечаную спачыламу святару мемарыяльную дошку, усталяваную на сцяне касцёла.
Такім чынам духавенства, сёстры законныя, якія служаць у парафіі, і вернікі пажадалі выказаць удзячнасць былому пробашчу, каб памяць пра яго заставалася жывой, і каб наступныя пакаленні не забываліся, што вера на гэтай зямлі захавалася дзякуючы таксама рупліваму служэнню айца Казіміра Жыліса.
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_34.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_35.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_37.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_40.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_41.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_46.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_47.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_50.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_51.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_57.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_58.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_61.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/02/14314/s-2022-02-21-indura_zylis_62.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_34.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_35.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_37.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_40.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_41.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_46.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_47.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_50.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_51.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_57.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_58.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_61.jpg)
![](/3/images/news/2022/02/14314/2022-02-21-indura_zylis_62.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)