Пошук

21.02.2022 12:14   Фота: з архіву парафіі св. апосталаў Пятра і Паўла ў Саратаве / Catholic.by

У нядзелю 20 лютага арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Саратаве (Расія).

Заслужаны беларускі іерарх наведаў каталіцкую дыяцэзію святога Клімэнта ў Саратаве па запрашэнні яе пастыра біскупа Клеменса Пікеля. На Паволжы арцыбіскуп Кандрусевіч браў удзел у Дні кансэкраванага жыцця, які 16–17 лютага праходзіў у горадзе Марксе.

На развітанне арцыпастыр разам са сваім расійскім сабратам біскупам Пікелем цэлебраваў святую Імшу ў саратаўскай катэдры.

У 1992 годзе арцыбіскуп Кандрусевіч, які ў той час нёс пастырскае служэнне ў Маскве, благаславіў крыж на тым месцы, дзе цяпер узвышаецца саратаўская каталіцкая катэдра. Сёння гэты крыж захоўваецца ў святыні ў памяць пра адраджэнне касцёльнага жыцця на Паволжы.

Пасля Эўхарыстыі беларускі іерарх сустрэўся з мясцовымі парафіянамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа