Пошук

31.01.2022 13:01   Паводле: mfa.gov.by / Catholic.by

27 студзеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч узяў удзел у традыцыйная памятная цырымонія, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту ў мемарыяльным комплексе «Яма», што знаходзіцца ў цэнтры Мінска.

Як паведамляецца на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by, у мерапрыемстве бралі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў і па сумяшчальніцтве Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій Ізраіля, Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Чэхіі, Украіны, Узбекістана, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Праграмы развіцця ААН у Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікі шэрага грамадскіх арганізацый.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі да мемарыяла, ушанаваўшы памяць ахвяраў Мінскага гета.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту ўстаноўлены ў 2005 годзе рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН № 60/7, суаўтарам якой у ліку 104-х дзяржаў-членаў ААН выступіла таксама Беларусь, і шырока адзначаецца ў свеце. Дата прымеркавана да гадавіны вызвалення войскамі савецкай арміі ў 1945 годзе нацысцкага лагера смерці «Аўшвіц-Біркенаў» — самага буйнога комплексу канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі акупаванай Еўропы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.