Пошук

19.01.2022 12:44   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак даслаў віншаванне Апостальскаму нунцыю ў Беларусі Антэ Ёзічу з нагоды 55-годдзя з дня нараджэння, якое прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне адзначыў 16 студзеня.

У дасланым віншавальным адрасе ўпаўнаважаны, між іншым, піша:

«У гэты знамянальны дзень хочацца пажадаць Вам далейшых поспехаў у высакароднай справе садзейнічання адраджэнню лепшых духоўных традыцый Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь.

Ваша плённая дзейнасць, якая грунтуецца на трывалай падтрымцы спрадвечных традыцый міру і згоды паміж людзьмі, з’яўляецца яскравым прыкладам сапраўднага хрысціянскага служэння на карысць веры.

Сваім асабістым прыкладам, сціпласцю і добразычлівасцю, пастаяннай увагай да духоўных запатрабаванняў людзей, Вы заслужылі павагу і аўтарытэт сярод каталіцкіх вернікаў, прадстаўнікоў іншых канфесій і свецкіх уладаў», — напісаў у віншаванні Аляксандр Румак, дадаўшы пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця, духоўнай моцы і далейшых поспехаў ва ўсіх справах.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа