Пошук

17.01.2022 12:12   Фота: кс. Павел Сідарэнка / Catholic.by
Фота кс. Паўла Сідарэнкі

Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB распавёў Catholic.by пра планы ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая 14 студзеня моцна пашкодзіла дах гістарычнай катэдры ў Магілёве.

Як адзначыў іерарх, адразу ж пасля здарэння распачаўся збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганам святыні.

«За два дня на разліковы рахунак парафіі паступіла 6 тыс. 280 беларускіх рублёў. Дзякуй усім ахвярадаўцам!

Заўтра, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем забяспечваць дах магілёўскай катэдры ад снега, часова накрываючы яго дсп і руберойдам», — паведаміў біскуп Яшэўскі.

Біскупскі вікарый Касцёла на Магілёўшчыне таксама выказаў падзяку парафіі ў Будславе за перададзеныя лісты дсп іэкспертам-альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, за хуткае распачацце працы.

Пры гэтым ён заўважыў, што юрыдычна ўласнікам святыні ўяўляецца КУП ЖРЭА Ленінскага раёна горада Магілёва, якое, фактычна, павінна праводзіць усе працы і несці выдадткі за іх.

Часовыя працы будуць праводзіцца па ўзгадненнні з уласнікам і з яго дазволу.

«Прашу аб малітве, каб працы па часовым накрыцці даху прайшлі паспяхова», — звяртаецца да вернікаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пастыр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заклікаў усіх неабыякавых дапамагчы ў аднаўленні пашкоджанай стыхіяй гістарычнай катэдры ў Магілёве. 

Рэквізіты для ахвяраванняў:

р/с BY64BLBB30150700187012001001
ОАО «Белинвестбанк»,
БИК BLBBBY2X
УНП 700187012

получатель платежа: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»

назначение платежа: добровольное пожертвование

Абноўлена 17.01.2022 13:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця