![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-hrost_pana_katedra_8.jpg)
9 студзеня, у свята Хросту Пана, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне ўзначаліў цэлебрацыі святых Імшаў па-беларуску і па-літоўску.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у гадзіну Міласэрнасці на Эўхарыстыі, якая цэлебравалася на роднай мове, сабраліся шматлікія вернікі, каб супольна дзякаваць Богу ў Тройцы Адзінаму за ласку святога хросту, за сваіх бацькоў і хросных, якія перадалі ім вялікі дар веры.
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-hrost_pana_katedra_2.jpg)
Арцыбіскуп Кандрусевіч нагадаў у гаміліі, што дзякуючы хросту «мы становімся хрысціянамі, членамі Касцёла як містычнага Цела Езуса, з правамі і абавязкамі, якія з гэтага вынікаюць».
«Хрыстус прыйшоў, каб ачысціць нас сваёй ахвярай і смерцю на крыжы.
Менавіта таму святы апостал Павел кажа, што праз хрост мы пахаваныя з Хрыстом у смерць, каб з Ім уваскрэснуць да новага жыцця», — сказаў заслужаны іерарх.
Ён дадаў, што Касцёл корміць нас Божым словам, Эўхарыстыяй і іншымі сакрамэнтамі, кіруе намі праз біскупаў і святароў. Іерарх падкрэсліў, што «калі Хрыстус, Касцёл, сакрамэнт пакаяння і міласэрнасць будуць на першым месцы ў нашым жыцці, то мы будзем не штучнымі, але сапраўднымі хрысціянамі», чыё прызначэнне — вечнае шчасце ў небе.
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-hrost_pana_katedra_12.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-hrost_pana_katedra_5.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-hrost_pana_katedra_10.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-hrost_pana_katedra_12.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-hrost_pana_katedra_5.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-hrost_pana_katedra_10.jpg)
У той самы дзень арцыбіскуп Кандрусевіч цэлебраваў Імшу для вернікаў літоўскай дыяспары горада на Нёмане.
Разам з ім Эўхарыстыю на літоўскай мове цэлебраваў, між іншым, пробашч гродзенскай катэдральнай парафіі ксёндз канонік Ян Кучынскі, які з’яўляецца апекуном літоўскай супольнасці вернікаў у Гродне.
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_43.jpg)
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, на Эўхарыстыі ў капліцы Маці Божай Кангрэгацкай, якую называюць таксама Студэнцкай, сабраліся літоўскамоўныя вернікі разам са сваімі сем’ямі.
У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп заахвоціў прысутных усвядоміць у чарговы раз тую вялікую праўду, што няма большай годнасці, чым тая, якую мы атрымалі ў святым хросце.
Арцыпастыр падкрэсліў, што свята Хросту Пана — гэта нагода, каб падзякаваць за ласку хросту, за сваіх бацькоў і хросных, якія стаялі ў пачатку нашага шляху да жыцця ў Богу.
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_32.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_28.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_31.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_44.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_35.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_36.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_37.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_39.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_38.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_41.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/01/s-2022-01-12-litwini_46.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_32.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_28.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_31.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_44.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_35.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_36.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_37.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_39.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_38.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_41.jpg)
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_46.jpg)
На заканчэнне Эўхарыстыі прадстаўнікі літоўскай дыяспары падзякавалі заслужанаму іерарху за супольную малітву, а таксама выказалі віншаванні з нагоды дня нараджэння, які ён адзначыў за некалькі дзён да гэтага.
![](/3/images/news/2022/01/2022-01-12-litwini_40.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)