Пошук

04.01.2022 07:07   Паводле: Samaranin.by

3 студзеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў свой чарговы дзень нараджэння.

З гэтай нагоды у капліцы мінскага Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра Місіі Добрага Самараніна дзеткі, іх бацькі, выхавацелі і супрацоўнікі сабраліся на святой Імшы, каб разам падзякаваць Богу за дар жыцця заслужанага беларускага іерарха.

У віншаваннях прадстаўнікі Місіі адзначылі ахвярную шматгадовую працу арцыпастыра, яго заўсёды поўнае Божай любові стаўленне да людзей, а таксама жыццёвую актыўнасць, якая шмат для каго з’яўляецца прыкладам.

«Жадаем доўгіх гадоў жыцця, Божага дабраславення, сілаў і натхнення, каб і далей ахвярна служыць Богу і бліжнім!» — напісалі прадстаўнікі Місіі Добрага Самараніна на сваім сайце Samaranin.by.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.