Пошук

27.12.2021 15:48   Тэкст: Кс. Юзаф Сярпейка / Фота: Арцём Кокін / Catholic.by

У Бялынічах — месцы, дзе калісьці захоўваўся цудудзейны абраз Маці Божай Бялыніцкай — у свята Святой Сям’і, якое сёлета адзначалася 26 снежня, адбылася Калядная сустрэча сем’яў.

Яна прайшла ў межах абвешчанага Папам Францішкам Года сям’і Amoris Lætitia.

Святкаванне распачалося цэлебрацыяй святой Імшы ў інтэнцыі сем’яў бялыніцкай парафіяльнай супольнасці і ўсіх тых, хто пілігрымуе да Каралевы Беларусі.

Другая частка Каляднай сустрэчы адбылася ў кафэ і мела адукацыйна-забаўляльны характар. Сюды былі запрошаны не толькі каталіцкія сем’і, але і ўсе ахвотныя з горада і ваколіц.

Напачатку дарослыя парафіяне прадставілі спектакль пра Божае Нараджэнне.

Адметным было тое, што найстарэйшая «акторка», якая брала ўдзел у пастаноўцы, Алла Абразцова, мае 82 гады.

Спектакль меў вялікі поспех у гледачоў, і парафіяне плануюць прадставіць яго ў Доме састарэлых і ў Доме дзяцей-сірот у Магілёве.

Аніматары мерапрыемства сям’я Віталя і Галіны з Бабруйска правялі дзяцей па «мапе выпрабаванняў» з мэтай, пераадолешўы перашкоды, знайсці святога Мікалая з падарункамі. Гульні былі скіраваныя на інтэграцыю дзяцей паміж сабою.

Апрача падарункаў, які атрымала кожнае дзіця, былі падведзены вынікі конкурсу на стварэнне генеалагічнага дрэва свайго роду, аб’яўленага на парафіяльнай інстаграм-старонцы @parafia_belynichi.

Мэтай конкурсу было праз успамін продкаў паглыбіць сувязь пакаленняў і навучыцца цаніць бліжніх, пакуль яны жывыя.

У выніку ўдзельнікі згаданага конкурсу таксама атрымалі ўзнагароды.

Арганізатары калядных мерапрыемстваў у Бялынічах выказваюць словы падзякі ўсім ахвярадаўцам парафіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа