Пошук

27.12.2021 08:01   Catholic.by
Муфцій Абу-Бекір Шабановіч. Фота Аляксандры Шчыглінскай

Кіраўнік Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь муфцій Абу-Бекір Шабановіч скіраваў ліст Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, у якім павіншаваў іерарха са святам Нараджэння Хрыстова і з Новым годам.

«Ад імя Муфціяту Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь і сябе асабіста выказваем Вам самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды наступлення Нараджэння Хрыстова і Новага года.

Ад усёй душы жадаем здароўя Вам і Вашым родным і блізкім, усіхзямных дабротаў, новых задум і актыўнай стваральнай дзейнасці!

Няхай умацоўваецца наша супрацоўніцтва і сяброўства, памнажаюцца добрыя справы! Са святам!» — сказана ў віншавальным лісце муфція Шабановіча.

Абноўлена 27.12.2021 08:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.