Пошук

09.12.2021 10:01   Catholic.by

З 19 па 23 снежня пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе дабрачынны кірмаш. Сабраныя сродкі будуць скіраваны на адбудову пашкоджанага пажарам Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

Пасля пажару, які здарыўся ў старадаўнім касцёле 11 мая, мноства неабыякавых людзей і арганізацый з усёй краіны і з замежжа пачалі пералічваць ахвяраванні на адбудову святыні. Дзякуючы ім, а таксама ахвярнай працы валанцёраў былі разабраныя завалы, расчышчаны скляпенні, праведзены водаадвод і, нарэшце, усталяваны часовы дах.

Але працы на гэтым не заканчваюцца. У аварыйным стане пасля пажару і яго тушэння знаходзіцца купал базылікі, неабходна правядзенне маштабнай рэстаўрацыі дзеля ўратавання ўнікальных фрэскавых роспісаў — славутых «аптычных» алтароў.

Напярэдані радасных святаў Божага Нараджэння пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе дабрачынны Калядны кірмаш.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных узяць у ім удзел. Кожны можа прынесці на кірмаш уласнаручна зробленыя рэчы (сувеніры, цацкі, малюнкі, вырабы з гліны, дрэва і іншых матэрыялаў). Усё гэта можна будзе набыць за добраахвотнае ахвяраванне адвольнага памеру. Сабраныя сродкі будуць прызначаны на адбудову будслаўскай святыні.

  • На кірмашы за рэкамендаваную мінімальную суму ахвяравання можна будзе набыць сувеніры, выкананыя з пашкоджаных пажарам матэрыялаў згарэлага даху будслаўскага касцёла.
  • На ўласнаручных вырабах можна пазначыць аўтарства і кантакты майстра.
  • Прыносіць свае вырабы на кірмаш можна з 13 па 19 снежня.
  • Пункт збору — касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44-А) з 7.30 да 20.00.
  • Адкрыццё дабрачыннага Каляднага кірмашу — 19 снежня ў 12.00.
  • Час працы — 19–23 снежня з 7.30 да 20.00

Інфармацыя па спонсарскай дапамозе для юрыдычных і фізічных асоб

Адказная за афармленне дамоваў — валанцёр Тэрэса Клімовіч.
Тэл.: +375 29 131 03 12
Email: t160677@gmail.com

Рэквізіты:

Дабрачынныя рахункі:

Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл.,
Мядельский р-н, аг. Будслав,
ул. Красная площадь, 8

Для резидентов Республики Беларусь:
BY10BAPB31353404200300000000 (BYN)
в ОАО «Белагропромбанк» г. Минск
Код банка: BAPBBY2X  УНП 600195666

Для нерезидентов Республики Беларусь:
BY19BAPB31353404200100000000 (USD)
BY63BAPB31353404200200000000 (EUR)
BY54BAPB31353404200400000000 (RUB)
BY98BAPB31353404200500000000 (PLN)
в ОАО «Белагропромбанк» г. Минск
Код банка: BAPBBY2X  УНП 600195666

Парафіяльны рахунак:

Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл.,
Мядельский р-н, аг. Будслав,
ул. Красная площадь, 8

Р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк» г. Минск
Код банка: BAPBBY2X  УНП 600195666

Праз сістэму «Разлік» (АРІП):

Код паслугі 4764311

Шлях: Благотворітельность, общественные объединения/ Религиозные объединения/ Приход Успения ПДМ Будслав/ Пожертвование/ Код услуги 4764311/ Сумма пожертвования

Ахвяраванне праз SMS і USSD код

Для абанентаў А1 (акрамя тарыфаў ПРИВЕТ)

SMS. Адпраўце любы тэкст на нумар 2215. З вашага рахунку будзе спісана 2 руб.

USSD-код. Набярыце *222*15#. Вам будзе даступна меню у якім вы можаце выбраць суму ахвяравання 2, 5, 10 руб.

Ахвяраванне банкаўскай картай (VISA/Mastercart,..) праз Webpay.

Абноўлена 09.12.2021 18:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця