Пошук

23.11.2021 11:37   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Аляксандр Сяргеюк / Grodnensis.by

21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч благаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і ўсталяваны на ёй крыж.

Як паведамляе Grodnensis.by, на ўрачыстасці сабраліся вернікі парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, якія разам са сваім пробашчам ксяндзом Юрыем Марціновічам з малітвай распачалі справу пабудовы парафіяльнай святыні, а таксама госці, сярод якіх былі святары, сёстры законныя, прадстаўнікі суседняга праваслаўнага прыхода на чале са сваім настаяцелем.

У намёце на месцы, дзе будзе ўзведзены касцёл благаслаўлёнай Мар’яны, адбылася першая святая Імша, цэлебрацыю якой ўзначаліў біскуп Кашкевіч.

Вітаючы іерарха, прадстаўнікі парафіі падкрэслілі, што для іх гэта гістарычная хвіліна, а гэты дзень упішацца ў гісторыю маладой парафіі, апякункай якой з’яўляецца благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая — смелая жанчына, мужная хрысціянцы і гераічная мучаніца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.