Пошук

19.11.2021 09:13   Паводле: Парафія святога Яна Паўла II у Смаргонi / Вк / Catholic.by

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, у парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні былі прадстаўлены алтарыкі на ўшанаванне Маці Божай.

Як паведамляецца на парафіяльнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Вк, на працягу кастрычніка, месяца Маці Божай Ружанцовай, дзеці парафіі разам са сваімі бацькамі рыхтавалі алтарыкі, каб ушанаваць Панну Марыю. Ва Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай усе ахвотныя змаглі іх убачыць.

Як адзначаецца на старонцы парафіі, усе ўдзельнікі вельмі стараліся і выкарыстоўвалі для вырабу алтарыкаў розныя матэрыялы.

На думку арганізатараў ініцыятывы, гэта сведчыць пра тое, што сем’і жадаюць, каб Маці Божая была з імі і накіроўвала іх да Езуса Хрыста.

Фотагалерэя алтарыкаў ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.