Пошук

29.10.2021 10:01   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

28 кастрычніка, ва ўспамін святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску, які займаецца выхаваннем дзяцей і падтрымкай найбольш уразлівых груп насельніцтва.

Як паведамляецца на сайце «Дабрачыннай мiсiі добрага самаранiна» Samaranin.by, пад апекай якой дзейнічае сацыяльны цэнтр, заслужаны іерарх завітаў сюды ў дзень сваіх імянінаў, каб памаліцца разам з дзецьмі, падапечнымі і супрацоўнікамі.

Прысутныя павіншавалі імянінніка, заспявалі песню і ўручылі падарунак, зроблены сваімі рукамі.

У капліцы цэнтра, у кастрычніку — месяцы ружанцовай малітвы — упрыгожанай ружанцамі, зробленымі рукамі выхаванцаў, — арцыбіскуп Кандрусевіч разам з духоўным апекуном цэнтра ксяндзом Аляксандрам Шамрыцкім МІС цэлебраваў Эўхарыстыю. Пасля святой Імшы арцыпастыр сустрэўся з удзельнікамі суполкі «Самаранін», створанай для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем’яў.

У Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, які быў створаны і дзейнічае дзякуючы руплівай працы сястры уршулянкі Чаславы Навіцкай USJK, імяніннік прыйшоў не з пустымі рукамі. Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў ад арцыбіскупа ў падарунак абразок і салодкі пачастунак.

Абноўлена 29.10.2021 16:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа