Увечары 18 кастрычніка дзеці і бацькі з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе далучыліся да малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца Ружанец».
Як паведамляецца на сайце браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў Waladarka.by, сабраныя ў катэхетычнай зале пры касцёле хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогаю тэлемосту, арганізаванага анлайн парталам Catholic.by, ядналіся са сваімі аднагодкамі з усёй краіны.
Праз тэлемост дзеці ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі адначасова маліліся за мір у свеце.
Беларускія малыя асаблівым чынам прасілі міру і згоды ў сваёй Бацькаўшчыне.
Пасля малітвы дзяцей чакаў пачастунак.