Пошук

17.09.2021 09:21   Catholic.by

Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
вернікам Пінскай дыяцэзіі
з нагоды прызначэння новага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага

Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!

Касцёл Пінскай дыяцэзіі ў духу хрысціянскай радасці, надзеі і ўдзячнасці добраму Богу прыняў вестку аб прызначэнні Святым Айцом Францішкам Яго Эксцэленцыі біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

Дэкрэт Апостальскай Сталіцы Christus Dominus аб пастырскім служэнні біскупаў між іншым гаворыць: «Біскупы, устаноўленыя Духам Святым, знаходзячыся на апостальскіх пасадах як пастыры душ, атрымалі таксама пасланне, каб у лучнасці з Біскупам Рыма і пад яго кіраўніцтвам, умацоўваць у трываласці справу Хрыста, Вечнага Пастыра. Бо Хрыстус даў апосталам і іх наступнікам наказ і ўладу, каб навучалі ўсе народы, каб асвячалі людзей у праўдзе, і каб былі іх пастырамі».

Касцёл на Палессі неаднаразова пераконваўся ў тым, што ў асобе новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага вернікі маюць дар руплівага і разважлівага пастыра паводле Сэрца Езуса.

Молімся, каб прызначаны арцыбіскуп меў шчодрае Божае благаслаўленне на кожны дзень сваёй паслугі ў ахвярным служэнні Божаму народу на ўзор апостала Пятра і сваіх вялікіх папярэднікаў, сярод якіх Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі, у свой час 3 біскуп Мінскі, а таксама сведка веры кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Няхай Маці Божая мае ў няспыннай апецы новапрызначанага арцыбіскупа ў выкананні пастырскага служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ва ўсім Касцёле на Беларусі.

Заахвочваю ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі аб малітве ў інтэнцыі новапрызначанага Мітрапаліта. А ўсіх святароў заклікаю ўзнесці малітву падзякі Пану Богу і просьбы аб усіх неабходных ласках для прызначанага арцыбіскупа ў нядзелю 19 верасня падчас кожнай святой Імшы.

Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі

Пінск, 14 верасня 2021 г.

Абноўлена 17.09.2021 09:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.