![](/3/images/news/2021/09/2021-09-14-RM.jpg)
«Радыё Марыя» шукае інжынера-сістэматэхніка. Праца пазменная, часткова магчымы варыянт з аддаленай працай.
Патрабаванні:
- разуменне прынцыпаў работы стэка TCP/IP;
- вопыт працы з АС Linux (debian, ubuntu);
- навыкі паяння, разуменне асноў радыёэлектронікі;
- валоданне АС Windows на ўзроўні адміністратара;
- навыкі мантажу ЛВС і працы з сеткавым абсталяваннем;
- базавыя веды HTML, php, MySQL;
- англійская мова на ўзроўні чытання і разумення тэхнічнай дакументацыі.
Будзе плюсам:
- вопыт працы з абсталяваннем Mikrotik, hpe;
- вопыт працы з прафесійным гукавым абсталяваннем;
- веды RadioBoss, Adobe Audition, OBS;
- вопыт налады сэрвісаў Icecast2, Nginx.
Абавязкі:
- забеспячэнне працаздольнасці і бяспекі аддаленых сервераў і вэб-сайтаў;
- усталёўка і абслугоўванне кампутарнай і офіснай тэхнікі, аргтэхнікі, прафесійнага гукавога абсталявання;
- забеспячэнне працаздольнасці і бяспекі сеткі ўстановы;
- забеспячэнне працаздольнасці спецыялізаванага ПА для радыёвяшчання;
- тэхнічная падтрымка карыстальнікаў.
Калі вы не валодаеце чымсьці з вышэйпералічанага, але адчуваеце, што здольныя навучыцца, на радыё будуць радыя разгледзець вашую кандыдатуру.
Фінансавыя ўмовы залежаць ад прафесійнага ўзроўню кандыдата і абмяркоўваюцца падчас суразмоў’я.
Резюмэ дасылаць на электронную пошту: radiomariaby@gmail.com