У нядзелю 5 верасня вернікі браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся ў інтэнцыі вучняў, выхавацеляў, настаўнікаў і бацькоў, каб для ўсіх іх новы навучальны і катэхетычны год прынёс багаты духоўны плён.
Як паведамляецца на сайце санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў Waladarka.by, пробашч браслаўскай парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS нагадаў дзецям і дарослым, што ва ўсіх цяжкіх момантах варта не забываць пра надзейнага сябра і настаўніка — Езуса Хрыста, які жадае кожнага падтрымаць сваёй дапамогай.
Па традыцыі завершылася святая Імша благаслаўленнем школьнікаў і асвячэннем школьных прыналежнасцяў.