Пошук

09.08.2021 17:10   Кс. Павел Эйсмант / Catholic.by

9 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл.

Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом, які кліча іх да служэння ў Яго аўчарні ў якасці святароў.

Экзаменацыйная камісія, праінфармаваўшы пра сваё рашэнне біскупаў ардынарыяў, з чыіх дыяцэзій паходзяць кандыдаты, і атрымаўшы іх благаслаўленне і згоду, паведамляе, што новымі студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі двое кандыдатаў:

  • Максім Ленец (парафія Божага Цела, Крамяніца, Гродзенская дыяцэзія);
  • Іван Шаранговіч (парафія святога Андрэя, апостала, Крывічы, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Новымі студэнтамі Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску таксама сталі двое кандыдатаў:

  • Іван Аляхновіч (катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Пінск, Пінская дыяцэзія)
  • Георг Аляксандр Скрабец (парафія Узвышэння Святога Крыжа, Брэст, Пінская дыяцэзія)

Нагадаем, што па выніках першага туру ўступнага экзамену студэнтамі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўжо сталі трое кандыдатаў.

Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў духоўных семінарыях Беларусі распачнуць сямёра кандыдатаў.

Адказныя за фармацыю духавенства просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Абноўлена 09.08.2021 19:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа