Пошук

04.08.2021 07:56   Кс. Юрый Жэгарын / Catholic.by

У Навагрудку пры касцёле святога Міхала Арханёла з 30 ліпеня па 1 жніўня праходзілі рэкалекцыі «Таліта кум» для моладзі, якая шукае Бога і жадае адкрыць сваё пакліканне.

Рэкалекцыі правёў пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах ксёндз Віктар Ханько. У рэкалекцыях удзельнічалі маладыя людзі з ад 16 да 30 гадоў з усёй Беларусі.

На духоўных практыкаваннях закраналіся важныя тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання Божай волі і жыцця паводле яе, малітвы, узаемаадносін, даверу Богу.

У суботу ўдзельнікі пачула сведчанне веруючай сям’і, а таксама сведчанні людзей, якія прыйшлі да веры шляхам выпрабаванняў.

Моладзь мела магчымасць паслухаць канферэнцыі на розныя тэмы, атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, перажыць супольную Эўхарыстыю і адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту, прыступіць да споведзі.

Асабліва кранальным момантам стала спецыяльная сустрэча з бацькамі ў апошні дзень рэкалекцый.

Дзелячыся ўражаннямі, многія ўдзельнікі рэкалекцый у Навагрудку кажуць, што такія духоўныя практыкаванні сапраўда дапамагаюць інакш паглядзець на саміх сябе і на жыццё, каб штосьці змяніць да лепшага. Некаторыя з іх ужо чакаюць наступнай сустрэчы з Богам у такім фармаце.

Абноўлена 04.08.2021 07:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа