Пошук

21.07.2021 12:46   Паводле: Eucharystki.wordpress.com / Catholic.by

З 18 па 20 ліпеня ў Браславе праходзілі арганізаваныя сёстрамі эўхарысткамі трохдзённыя рэкалекцыі для дзяўчат пад назваю «Паглядзі ў люстэрка», якія сабралі маладых удзельніц з розных куткоў Беларусі.

Сёстры эўхарысткі Таццяна Гмыза і Лена Панцялей прапанавалі ўдзельніцам «паглядзець у люстэрка» — менавіта так гучала тэма духоўных практыкаванняў. Паспрабаваць стаць у праўдзе парад сабой, Богам і іншымі людзьмі, пабыць сам-насам з Езусам у Гостыі, а таксама адпачыць прыехалі дзяўчаты з Полацка, Барысава, Астраўца, Пінска і Мінска. Былі, канечне, і мясцовыя маладыя верніцы.

Тры летнія дні ў Браславе былі напоўненыя духоўнымі размовамі, канферэнцыямі, асабістай працай, забавамі і прыемным адпачынкам на беразе возера.

Цэнтрам кожнага дня з’яўлялася святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Быў вызначаны час і на тое, каб пабыць у цішыні і пашукаць адказы на пытанні: «Якая я насамрэч?» «Што думае пра мяне Пан Бог?» «Якая я ў Яго вачах?» «Хто для мяне Бог?» «Які вобраз Бога нашу ў сваім сэрцы?»

Пра тое, як прайшлі гэтыя незвычайныя тры дні (спойлер — вельмі цікава і насычана), дзеліцца блогер Ася Паплаўская на старонцы супольнасці сясцёр эўхарыстак Eucharystki.wordpress.com>>>

Абноўлена 21.07.2021 12:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа