На сёлетнім Будслаўскім фэсце, які праходзіць 2 і 3 ліпеня, можна набыць унікальныя сувеніры — своеасаблівыя «рэліквіі» майскага пажару ў Нацыянальным санктуарыі.
Выраб незвычайных памятак арганізаваў Caritas Мінска-Магілёўскай архідяцэзіі па прапанове брата Андрэя Жылевіча, капуцына.
Гэта кавалкі абвугленага дрэва, што засталося ад канструкцый знішчанага пажарам даху базылікі, з выявай Маці Божай Будслаўскай, а таксама аформленыя ў рамку кавалкі абпаленай медзі і вуглі ад бэлек.
Кожны такі сувенір унікальны і непаўторны. Іх дораць узамен за ахвяраванне ў памеры ад 10 да 50 рублёў. Усе сабраныя такім чынам сродкі пойдуць на аднаўленне будслаўскай святыні.
![](/3/images/previews/news/2021/07/13547/s-2021-07-02-caritas1-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/07/13547/s-2021-07-02-caritas3-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/07/13547/s-2021-07-02-caritas1-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/07/13547/s-2021-07-02-caritas1-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/07/13547/s-2021-07-02-caritas1-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/07/13547/s-2021-07-02-caritas2-001-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/07/13547/2021-07-02-caritas1-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/07/13547/2021-07-02-caritas3-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/07/13547/2021-07-02-caritas1-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/07/13547/2021-07-02-caritas1-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/07/13547/2021-07-02-caritas1-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/07/13547/2021-07-02-caritas2-001.jpg)
Каля шапікаў Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas, размешчаных у парку насупраць уваходу ў плябанію, дзе можна набыць сувеніры, арганізавана дзіцячая пляцоўка. Тут наймалодшыя ўдзельнікі ўрачыстасці могуць пагуляць і весела правесці час з аднагодкамі.
Іх радасныя воклічы — найлепшае сведчанне таго, што жыццё ў санктуарыі працягваецца, і што святыня абавязкова зноў адродзіцца, а з вуголля паўстане новы прыгожы дах на доме нябеснай Матулі.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)