Пошук

01.07.2021 14:13   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць 2–3 ліпеня, актывісты Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра будуць частаваць ахвотных сваімі фірмовымі крафтавымі зефіркамі.

Як паведамляе сайт Цэнтра Samaranin.by, да салодкага яны прапануюць удзельнікам фэсту ў Будславе смачную гарбату на зёлках.

Усе добраахвотныя ахвяраванні, сабраныя падчас акцыі, будуць прызначаны на аднаўленне пашкоджанай пажарам будслаўскай святыні.

29 чэрвеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры таксама прайшоў адмысловы кулінарны майстар-клас, на якім ахвотныя вучыліся рабіць натуральны зефір. Навучанне правяла Алена Кірэева. Група навучылася гатаваць натуральны зефір з трускавак і яблыкаў.

Асаблівую падзяку кіраўніцтва Цэнтра кіруе бацькам дзяцей, якія наведваюць «Місію добрага самараніна», за прынесеную садавіну.

Менавіта з яе выціскаецца сок і робяцца экалагічна чыстыя зефіркі па ўнікальным хатнім рэцэпце.

Такім чынам людзі агульнымі намаганнямі ўдзельнічаюць у вялікай супольнай справе адбудовы Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Абноўлена 01.07.2021 14:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця