Пошук

17.06.2021 11:49   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

17–18 ліпеня ў мястэчку Гудагай, што на Астравеччыне, у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай пройдуць адпустовыя ўрачыстасці.

Айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца санктуарыем, дзе захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Гудагайскай, шчыра запрашаюць усіх ахвотных на супольную малітву. У межах урачыстасці пройдзе таксама набажэнства Крыжовага шляху па найбольшай у Беларусі Кальварыі.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦІ

17 ліпеня, субота

  • 18.00 — святая Імша
  • 20.30 — Крыжовы шлях на Кальварыі

18 ліпеня, нядзеля

  • 0.00 — працэсія з абразом Маці Божай Гудагайскай і святая Імша
  • 10.00 — святая Імша на польскай мове
  • 12.00 — адпустовая святая Імша
Абноўлена 23.06.2022 23:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця