Пошук

16.06.2021 12:51   Catholic.by

16 чэрвеня Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разаслала паведамленне, у якім просіць святароў архідыяцэзіі па магчымасці дадаць у малітву вернікаў падчас святых Імшаў 3 ліпеня адпаведныя заклікі.

«Калі будзе такая магчымасць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой святой Імшы 3 ліпеня аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэнні, якія прымаюцца сёння, у ХХІ стагоддзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагоддзі.

Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы святой Імшы выканаць гімн «Магутны Божа», у якім будзем прасіць Усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога», — сказана ў паведамленні, падпісананым натарыусам Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшко.

Абноўлена 16.06.2021 15:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.