Пошук

08.06.2021 11:07   Тэкст: Кс. Сцяпан Цэргель SVD / Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

У нядзелю 6 чэрвеня ў Баранавічах тутэйшыя католікі прайшлі ў Эўхарыстычнай працэсіі па цэнтральных вуліцах горада з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

Святкаванне распачалося святой Імшой у баранавіцкім санктуарыі Маці Божай Фацімскай.

Пасля Эўхарыстыя вернікі ўсіх пяці каталіцкіх парафій горада разам са святарамі і кансэкраванымі асобамі прайшлі ў працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па цэнтральных вуліцах свайго горада.

Па дарозе яны спыняліся каля чатырох падрыхтаваных парафіянамі алтароў, пры якіх адбываліся малітвы і чыталіся адпаведныя ўрыўкі з чатырох Евангелляў.

На працягу амаль дзвюх гадзін людзі разам маліліся, праслаўляючы Бога спевамі ў суправаджэнні духавога аркестру Баранавіцкага музычнага каледжа. Працэсія завяршылася супольнай малітвай з урачыстым спевам у касцёле Узвышэння Святога Крыжа — найстарэйшай каталіцкай святыні Баранавічаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.