3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у мінскай парафіі Божага Цела, у якой нясуць служэнне айцы кармэліты босыя, адбылася адпустовая ўрачыстасць.
Святочную цэлебрацыю Эўхарыстыю ў парафіяльнай капліцы ў гэты дзень узначаліў Апостальскі Адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.
Падчас святой Імшы іерарх удзяліў групе вернікаў парафіі сакрамэнт канфірмацыі.
У прамоўленым Божым слове біскуп засяродзіў увагу на бясцэннай каштоўнасці сакрамэнту Эўхарыстыі ў хрысціянскім жыцці, прывёў прыклады веры вядомых у гісторыі святых, а таксама падкрэсліў важнасць умення жыцця верай.
Пасля ўрачыстасці Апостальскі адміністратар архідыяцэзіі наведаў касцёл Божага Цела, які будуецца, і благаславіў ўсе справы, звязаны з будаўніцтвам святыні.