Пошук

23.03.2021 08:00   Тэкст і фота: Мікалай Меляшкевіч / Catholic.by

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым прайшлі аднадзённыя велікапосныя рэкалекцыі.

Перыяд Вялікага посту, а асабліва рэкалецыйныя дні з’яўляюцца часам, калі кожны веруючы стараецца прыступіць да сакрамэнту пакаяння, бо, паводле касцёльнага наказа, вернік абавязаны спавядацца прынамсі раз у год і прыняць святую Камунію ў велікодны перыяд. У парафію ў Негарэлым па запрашэнні пробашча ксяндза Дзяніса Шастаковіча з паслугай сакрамэнтальнай споведзі прыехалі ксёндз Аляксандр Фаміных і ксёндз Канстанцін Цыбульскі.

У гэты дзень падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі душпастыры разам з вернікамі маліліся аб міры ў нашай краіне і ў інтэнцыях, якія парафіяне падалі ў дні Навэнны да святога Юзафа.

У межах праграмы рэкалекцый быў праспяваны Акафіст да святога Юзафа, а таксама прагучалі спевы музычнага гурта Laudans, які падрыхтаваў глыбокія разважанні пра асобу святога апекуна Езуса і Марыі.

 

Абноўлена 23.03.2021 16:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа