Пошук

22.03.2021 17:02   Тэкст і фота: Наталля Лазоўская / Catholic.by

У гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія распачаліся ва ўрачыстасць святога Юзафа 19 сакавіка. Рэкалекцыяніст ксёндз Юрый Павайба разам з парафіяльнай супольнасцю разважаў на тры тэмы: слова, вера і сакрамэнт пакаяння.

Удзельнікам рэкалекцый усцяж спадарожнічала асоба святога Юзафа — чалавека ўчынкаў, а не слова.

Адметнасцю парафіяльнага жыцця на Альшанцы з’яўляецца наяўнасць малітоўнай суполкі Мужчын святога Юзафа, якая дзейнічае таксама ў гродзенскай катэдры.

Ужо трэці год на малітву ў капліцы збіраюцца хлопцы і мужчыны не толькі з парафіі, але і з усяго горада.

Так, пасля асноўнай праграмы велікапосных рэкалекцый прадстаўнікі парафіяльнай і катэдральнай суполак Мужчын святога Юзафа засталіся ў капліцы і правялі ружанцовую малітву перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Разважаючы аб ролі мужчыны ў сям’і і грамадстве, яны прасілі аб заступніцтве святога апекуна і даручалі сябе Найсвяцейшай Панне Марыі.

 

Абноўлена 22.03.2021 22:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.