Запланаванае на 20–21 сакавіка велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адменена.
Сустрэчу моладзі планавалася правесці напярэдадні Пятай нядзелі Вялікага посту ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвона касцёл), але, як паведаміў адказны ксёндз Кірыл Бардонаў, з-за складанай па-ранейшаму эпідэміялагічнай сітуацыі чуванне было вырашана не праводзіць.
Інфармацыя адносна правядзення іншых запланаваных у архідыяцэзіі ў гэтым навучальным годзе мерапрыемстваў для моладзі будзе дадаткова пададзена на партале Catholic.by.