Пошук


У 2021 плануецца публікацыя аб’ёмнага навуковага выдання, у якім будуць змешчаны гістарычныя дакументы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча пачатку ХХ стагоддзя, фундатара касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Аўтарам кнігі з’яўляецца гісторык, прафесар гуманітарных навук Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне (Польшча) Роман Юркоўскі. У выданні, між іншым, будуць змешчаны і прааналізаваны афіцыйныя дакументы і асабістыя лісты Слугі Божага.

У Каталіцкім Касцёле тытул «Слуга Божы» надаецца асобе, адносна якой вядзецца працэс далучэння да ліку благаслаўлёных. Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча распачаўся ў 2016 годзе, а з 2017 года яго імя носіць сквер каля Чырвонага касцёла.  

Працэс прызнання благаслаўлёным (беатыфікацыі) патрабуе дакладнага вывучэння дакументаў, якія звязаны з кожным Слугой Божым. Даследаванне, якое праводзіць прафесар Роман Юркоўскі, паслужыць не толькі гэтай мэце, але і папулярызацыі асобы Эдварда Вайніловіча.

Для далейшага даследавання спадчыны Эдварда Вайніловіча парафія Свв. Сымона і Алены ў Мінску просіць адгукнуцца ўсіх, хто валодае інфармацыяй на гэтую тэму. Вельмі важнымі з’яўляюцца сведчанні людзей, якія чулі пра Эдварда Вайніловіча ад тых, хто ведаў яго асабіста або сутыкаўся з яго асяроддзем.

Інфармацыю на гэтую тэму можна дасылаць на электронную скрыню vlad_za@tut.by.

Абноўлена 09.02.2021 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.