Пошук

06.01.2021 11:08   Catholic.by

4 студзеня, у першы дзень пасля сваёй адстаўкі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў супольнасць меншых братоў капуцынаў і даручаную ім парафію святога Францішка ў сталічным мікрараёне Новая Баравая.

Падчас візіту арцыпастыр сустрэўся з братамі капуцынамі, выказаў шчырую ўдзячнасць за іх харызму і актыўную працу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёле на Беларусі.

Арцыбіскуп благаславіў памяшканні новаўзведзенага манаскага дома капуцынаў.

На вячэрняй святой Імшы, цэлебрацыю якой ён узначаліў, парафіяльная супольнасць малілася з нагоды юбілею 75-годдзя іерарха, дзякуючы Богу за дзясяткі гадоў ягонай руплівай святарскай і біскупскай працы.

 

Абноўлена 06.01.2021 14:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.