Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Місіі добрага самараніна» ў Мінску павіншаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з юбілеем 75-годдзя, які іерарх адзначаў 3 студзеня.
Дзеці і выхаваўцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра выказалі арцыпастыру словы шчырай любові і вялікай падзякі.
Дзеці з «Місіі добрага самараніна» вельмі добра ведаюць арцыбіскупа Кандрусевіча.
Ён не толькі фармальна падтрымлівае ідэю, а заўсёды прымае актыўны ўдзел у адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці Цэнтра. Для яго надзвычай важна, каб дзеці і моладзь, якія з’яўляюцца надзеяй Касцёла, маглі атрымаць хрысціянскае выхаванне. У малітвах з дзецьмі ён падкрэслівае, што трэба з самых ранніх гадоў вучыцца пазнаваць і праслаўляць Бога, а таксама любіць бліжняга.
Дзеці падрыхтавалі арцыбіскупу падарункі, якія адлюстроўваюць цеплыню адносінаў і радасць сустрэчы.