Пошук

28.12.2020 16:57   Паводле: кс. Дзмітрый Пухальскі / Фота: кс. Дзмітрый Пухальскі / Catholic.by

27 снежня, у свята Святой Сям’і, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Нараджэння Насвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі, дзе ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы.

Заслаўская парафія сёлета адзначае сваё 600-годдзе, галоўны фэст адбыўся 6 верасня. Арцыбіскуп Кандрусевіч не мог прысутнічаць на фэсце з прычыны немагчымасці трапіць на радзіму.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі памятаў пра сваё абяцанне пабываць у гэтай парафіі і наведаў яе на трэці дзень пасля вяртання ў Беларусь. Падзяліць з мясцовымі парафіянамі радасць сустрэчы і выказаць сваю павагу прыйшлі не толькі католікі, але і вернікі іншых канфесій, а таксама праваслаўны святар Заслаўя і старшыня Заслаўскага гарвыканкама.

У гаміліі арцыбіскуп адзначыў неабходнасць вырашэння ўсіх праблем і прыватнага, і грамадска-палітычнага жыцця на аснове хрысціянскіх прынцыпаў і каштоўнасцяў.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на праблемы сучасных сем’яў і даручыў іх апецы Святой Сям’і з Назарэта.

У словах падзякі пробашч кс. канонік Дзмітрый Пухальскі і вернікі адзначылі, што аўтарытэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча як пастыра прызнаецца ўжо не толькі католікамі. Таксама прагучалі словы віншаванняў арцыпастыру з надыходзячым 75-годдзем і падзяка за прызначэнне кс. Пухальскага пробашчам парафіі.

Абноўлена 29.12.2020 17:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця