Пошук

19.12.2020 22:07   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

19 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыякану Міколу Гракаву.

Новапрэзбітэр паходзіць з Залатагорскай парафіі, з’яўляецца выпускніком Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску і супрацоўнікам парталу Catholic.by.

Пасвячэнне адбылося падчас святой Імшы, якая з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прайшла ў абмежаваным коле ўдзельнікаў і з захаваннем неабходных санітарных прадпісанняў.

На пачатку цэлебрацыі біскуп Юрый Касабуцкі адзначыў, што пасвячэнне нездарма адбываецца ў святыні на Залатой Горцы, з якой непарыўна звязана гісторыя паклікання Міколы Гракава. У прамоўленым Божым слове пастыр звярнуў увагу на неабходнасць у святарскім жыцці заўсёды шукаць волю Бога і прымаць яе, хоць гэта часам бывае няпроста.

«Толькі з дапамогаю веры, надзеі і любові можна пераадолець усе цяжкасці на шляху гэтага служэння, да якога Бог кліча звычайных людзей, даручаючы ім незвычайную місію абвяшчэння Яго Валадарства ў свеце», — падкрэсліў іерарх.

Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння ксёндз Мікола Гракаў працягне працу на партале Catholic.by.

Абноўлена 19.12.2020 22:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа