У межах новага праекта дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску і Магілёве распачалі працу сацыяльна-кансультацыйныя пункты, дзе могуць атрымаць дапамогу людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з прычыны хваробы, страты блізкага чалавека, сямейных праблем, інваліднасці, беднасці і іншых прычын.
Якую дапамогу можна атрымаць:
- кансультацыю па афармленні дакументаў на ільготы;
- матэрыяльную дапамогу (у выглядзе адзення, абутку, прадуктаў харчавання і інш.);
- інфармацыю па арганізацыях, якія аказваюць сацыяльную, медыцынскую, юрыдычную і іншыя віды дапамогі.
Звяртацца па ўсіх пытаннях можна: па панядзелках і пятніцах — з 8.00 да 17.00, у чацвер — з 12.00 да 20.00.
Кантакты ў Мінску:
+375 29 312 99 29
consult.minsk@caritas-minsk.by
вул. Серафімовіча, 19 (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр)
Кантакты ў Магілёве:
+375 29 312 97 61
consult.mahiliou@caritas-minsk.by
вул. Камсамольская, 4 (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава).