Пошук

14.12.2020 17:56   Тэкст: Дар’я Купцова / Catholic.by

8 снежня парафія святога Яна Хрысціцеля ў Мінску святкавала ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая ўрачыстасць важная для салезіянскай парафіі, бо ў гэты дзень 179 гадоў таму заснавальнік супольнасці салезіянаў святы Ян Боско стварыў першы араторый.

Для салезіянскага араторыя ў Мінску гэта таксама асаблівы дзень, калі ён адзначае сваё нараджэнне, а сёлета святкаваў 20-гадовы юбілей.

Свята распачалося Імшой, якую цэлебравалі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB і кс. Алег Каралёў SDB. У гаміліі кс. Алег на прыкладзе святога Яна Боско, які шмат давяраў Беззаганнаму Зачаццю Панны Марыі, адзначыў вартасць таго, каб давяраць Марыі пад гэтым тытулам.

Пасля гаміліі адбылося традыцыйнае аднаўленне абяцанняў салезіянскіх аніматараў.

У гэтым годзе да аніматараў далучыліся Ульяна Сінькевіч і Яна Маціс, а да кандыдатаў у аніматары — Мікалай Карабко і Паліна Сакалова.

На заканчэнне Імшы былі скіраваны віншаванні ад дэлегата салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB з нагоды 20-годдзя араторыя. Таксама было прадстаўлена відэа з віншаваннямі ад святароў, сясцёр законных і моладзі, якія служылі на працягу гэтых 20 гадоў.

Абноўлена 14.12.2020 20:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.