У Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явілася інтэрнэт-старонка, дзе змешчана ўся інфармацыя пра яго дзейнасць.
Як паведамляе Catholicnews.by, на старонцы Ddm-vicebsk.by можна знайсці інфармацыю пра:
- працу Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі на карысць маладых людзей, мерапрыемствы, якія яно арганізоўвае і праводзіць у дыяцэзіі;
- парафіі Віцебскай дыяцэзіі (сустрэчы, Імшы з удзелам моладзі, спасылкі на сацыяльныя сеткі канкрэтных парафій);
- online-рэкалекцыі;
- Youcat па-беларуску;
- спасылкі на сацыяльныя сеткі Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі (Instagram, ВКонтакте, Facebook,Youtube);
- «адвэнтaвы каляндар».
З нагоды пачатку Адвэнту на старонцы створаны «адвэнтавы каляндар», дзе на кожны дзень Адвэнту будзе адкрывацца Божае слова і заданне на дзень.
Карыстальнікі запрашаюцца сачыць за календаром і такім чынам рыхтаваць свае сэрцы да Божага Нараджэння.
У будучыні на старонцы будзе з’яўляцца інфармацыя адносна ўсіх мерапрыемстваў Душпастырства моладзі, новыя відэаролікі, Youcat па-беларуску і іншае.