Пошук

11.11.2020 11:58   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

Пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў праведзены рамонт у памяшканнях, дзе размясцілася бальніца сястрынскага догляду ў Крычаве, што на Магілёўшчыне.

Раней гэтая ўстанова знаходзілася воддаль ад асноўных карпусоў Крычаўскай ЦРБ, што ўскладняла работу медыцынскага персаналу па догляду за пажылымі людзьмі. У верасні з’явілася магчымасць перанесці бальніцу сястрынскага догляду ў будынак старога неўралагічнага аддзялення ЦРБ, аднак памяшканні мелі патрэбу ў рамонце.

Будаўнічыя працы завяршыліся, створаны камфортныя ўмовы для пражывання, памяшканні сталі ўтульнымі і светлымі, што важна для добрага настрою і самаадчування людзей.

Пасля рамонту ва ўстанову былі дадаткова перададзены сем медыцынскіх ложкаў. Сёння ў аддзяленні атрымліваюць медыцынскую дапамогу і догляд 35 чалавек. Пасля рамонту бальніцу наведаў Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB разам з дырэктарам ДКТ Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі братам Андрэем Жылевічам OFMCap.

Праект быў рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Caritas Пражскай архідыяцэзіі (Чэхія).

Абноўлена 11.11.2020 14:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.