Пошук

09.11.2020 14:21   Catholic.by

У маладой парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні «Баль усіх святых» сёлета прайшоў у незвычайнай форме з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Дзецям і моладзі было прапанавана даслаць у парафіяльную групу ў сацыяльнай сетцы Вк або перадаць відэа ці фотаздымак у вобразе якога-небудзь святога з кароткай прамовай або апісаннем яго зямнога жыцця.

8 лістапада многія ўдзельнікі ў вобразе выбранага святога сабраліся ў капліцы. Усе без выключэння атрымалі памятныя падарункі, а найбольш цікавыя ўвасабленні святых былі адзначаны асаблівым чынам.

Абноўлена 09.11.2020 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.