Пошук

29.10.2020 15:04   Catholic.by

«Місія добрага самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай», якую наведваюць дзеці дашкольнага ўзросту, павіншавала Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі. Іерарх адзначае іх 28 кастрычніка, у свята апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

Ад імя дзяцей, іх бацькоў, супрацоўнікаў і сяброў «Місіі добрага самараніна» арцыбіскупу пажадалі моцы Духа, мужнасці, вытрымкі, супакою і нястомнай надзеі, запісаўшы відэавіншаванне.

«"Місія добрага самараніна" штогод у дзень Вашых імянінаў наведвала Вас са сваімі пажаданнямі і віншаваннямі. Але, на жаль, сёння па незразумелых прычынах для Вас і для нас мы не можам сустрэцца. Тым не менш, мы памятаем пра Вас, молімся за Вас, і прыміце, калі ласка, сардэчныя віншаванні ад сваіх маленькіх авечак», — сказала, звяртаючыся да іерарха, сястра Часлава Навіцкая USJK.

Дзеці выказалі віншаванні арцыбіскупу і разам памаліліся за яго праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.

Абноўлена 29.10.2020 15:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа