Пошук

27.10.2020 13:30   Catholic.by

Катэхетычная секцыя, якая дзейнічае ў межах Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, аднаўляе выпуск відэакатэхез на партале Catholic.by.

Паколькі з-за пандэміі каранавірусу ў многіх могуць узнікнуць цяжкасці з наведваннем заняткаў пры парафіях, зноў узнікла неабходнасць дыстанцыйнай формы навучання і катэхізацыі.

Новыя выпускі відэакатэхез будуць з’яўляцца на Youtube-канале парталу Catholic.by. Каб аператыўна атрымліваць апавяшчэнні пра новыя відэа, падпісвайцеся на канал і цісніце «званочак» пад відэа.

Запрашаем да прагляду не толькі дзяцей, але і ўсіх тых, хто хоча паглыбіць свае рэлігійныя веды.

Чарговая катэхеза прысвечана ўрачыстасці Усіх Святых і літургічнаму ўспаміну Усіх памерлых вернікаў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле 1 і 2 лістапада.

Абноўлена 27.10.2020 17:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.