Пошук

15.10.2020 08:08   Кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

14 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску вернікі маліліся аб здароўі, шчасці, духоўным супакоі і Божым благаслаўленні для ўсіх маці. У касцёле таксама адбылося адкрыццё выставы «Мама імя тваё».

Вобраз мацярынства ўшанаваны чалавецтвам з часу яго стварэння Богам на зямлі. Для вернікаў увасабленнем мацярынскай веры, памяркоўнасці, цярплівасці, дабрыні і высокіх маральных якасцяў з’ўляецца Маці Божая. Хрысціяне ва ўсім свеце з вялікай любоўю ўшаноўваюць Марыю — сваю добрую нябесную Матулю.

У Дзень маці шмат вернiкаў прыйшло ў касцёл Маці Божай Будслаўскай, каб памаліцца за самага блізкага чалавека — за сваю маму.

Хоць дзеці сталеюць, ствараюць свае семі і самі становяцца бацькамі, аднак сувязь з мамай з гадамі не слабне. Таму выстава малюнкаў, якая адкрылася ў Дзень маці ў сталічнай парфіі — гэта творчы выраз падзякі вернікаў сваім мамам.

 

Абноўлена 15.10.2020 10:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа