Пошук

22.09.2020 18:13   Тэкст і фота: Наталля Бакей / Catholic.by

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas у Гродне дапамагло дзяўчынцы Сафіі, у якой былі дыягнаставаны затрымка псіхаматорнага развіцця, спастычны тэтрапарэз і мікрацэфалія.

Таварыства Caritas падарыла дзяўчынцы мультыфункцыянальны роварны прычэп, які можна таксама выкарыстоўваць як вазок, бо з дзіцячага вазка Сафія вырасла.

Такім чынам, перамяшчэнне з дзяўчынкай стала для яе родных даступным і зручным.

Сям’я зможа праводзіць больш часу на прыродзе і радаваць дачку прагулкамі.

Спонсарам набыцця стаў Hilfe Litauen-Belarus, шматгадовы партнёр гродзенскага Caritas.

Новы сродак перамяшчэння вельмі спадабаўся дзяўчынцы, якая з дапамогай сям’і і неабыякавых людзей упарта робіць свае першыя самастойныя крокі, нягледзячы на цяжкія дыягназы і прагнозы.

Сафія праходзіла рэабілітацыю ў Кітаі, Германіі, Польшчы і Беларусі.

У выніку ёсць добры прагрэс, яна ўжо можа хадзіць з падтрымкай і ёсць надзея, што зможа хадзіць самастойна.

Сафія любіць маму, тату і старэйшую сястру, сваіх сабак, коней, добрае надвор’е і мультфільмы і вельмі хоча навучыцца хадзіць сама.

Абноўлена 22.09.2020 18:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця