Вернікі з розных куткоў Беларусі, асабліва пажылыя і хворыя людзі, не перастаюць задаваць пытанні, чаму з радыё зніклі рэгулярныя трансляцыі святой Імшы па нядзелях.
Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы ва ўсе нядзелі і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Для многіх людзей радыётрансляцыя — практычна адзіная магчымасць далучыцца да малітвы Касцёла, паслухаць Божае слова і прыняць духоўную камунію.
Як паведаміў Catholic.by пробашч катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ксёндз канонік Антоній Клімантовіч, у верасні радыётрансляцый зноў не будзе — іх папросту няма ў эфіры, хоць у праграме па-ранейшаму пазначана перадача, што называецца «Каталіцкая пропаведзь».
«Чаму няма Імшы на радыё? Гэта адбываецца дакладна не па нашай віне і не па тэхнічных прычынах.
Святая Імша па-ранейшаму цэлебруецца ў катэдры ў 8.15 кожную нядзелю, апаратура працуе спраўна і сігнал ідзе, аднак трансляцыі няма. Усе пытанні, чаму так адбываецца, — да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі», — сказаў святар.
Нагадаем, што раптоўнае спыненне трансляцый святой Імшы на радыё Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі расцаніў як факт пераследу Касцёла.
Запыты адносна таго, чаму перасталі адбывацца трансляцыі святой Імшы з мінскай катэдры, трэба скіроўваць на адрас:
220114, г. Мінск, вул.Чырвоная, 4
або на электронную пошту:
E-mail: radio1@tvr.by
Свае паведамленні можна напісаць у «Гасцявую кнігу» беларускага радыё ТУТ>>>
Пытанні можна задаць таксама па тэлефоне: