Пошук

01.09.2020 15:33   Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by

1 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі даў спецыяльнае інтэрв’ю Catholic.by, у якім выказаў ацэнку сённяшняй няпростай сітуацыі Касцёла ў Беларусі.

— Ваша Эксцэленцыя, з-за вымушанай адсутнасці арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча цяпер Вы як Генеральны вікарый ажыццяўляеце пастырскае кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Што здарылася?

— Сітуацыя складаная і незразумелая. На гэты момант па-ранейшаму няма ніякіх афіцыйных тлумачэнняў ад прадстаўнікоў улады. Арцыбіскуп звярнуўся непасрэдна да старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Анатоля Лапо, але адказу на пытанне, чаму пагранічнікі не дазволілі яму вярнуцца на Радзіму, ад яго не атрымаў.

З Беластока, дзе арцыпастыр цяпер вымушана знаходзіцца, ён скіраваў да паствы нашага Касцёла зварот, у якім заклікае нас маліцца аб вырашэнні гэтай прыкрай сітуацыі і ўсяго грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне. Наш Мітрапаліт не хоча, каб тое, што яму не дазволілі вярнуцца на радзіму, яшчэ больш пагоршыла і без таго няпростую сітуацыю ў грамадстве.

Але пакуль арцыбіскуп не можа вярнуцца, наша архідыяцэзія застаецца без пастыра, а каталіцкі епіскапат Беларусі — без свайго кіраўніка.

Таму нам трэба быць асабліва салідарнымі і аб’яднанымі ў гэты няпросты час, а Бог нас не пакіне.

— Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў у Баранавічах, што арцыбіскуп Кандрусевіч нібыта «ўлез у палітыку», выязджаў у Варшаву для нейкіх «кансультацый» і атрымаў там «пэўныя задачы», а таксама, што правяраецца наяўнасць у яго не аднаго грамадзянства? Як Вы можаце гэта пракаментаваць?

— Усе заявы арцыбіскупа Кандрусевіча знаходзяцца ў адкрытым доступе, кожны іх можа прачытаць і рабіць высновы самастойна. Прадстаўнікі Касцёла, перадусім біскупы, маюць права і абавязак не быць абыякавымі да таго, што адбываецца ў грамадстве, асабліва ў такой сітуацыі, якая сёння склалася ў нашай краіне. Гэта ўжо не палітыка, гэта — сапраўдны гуманітарны крызіс, які пагражае стаць катастрофай, калі нічога не рабіць.

Пра якую палітыку гаворка? Наш Мітрапаліт не падтрымліваў нікога з кандыдатаў да выбараў і пасля іх, не рабіў ніякіх палітычных заяў, а толькі заклікаў да сумленнасці, адказнага падыходу, спынення насілля і дыялогу.

Усе яго дзеянні і выказванні знаходзяцца ў межах сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла і дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Гэта перадусім маральныя аспекты грамадскага жыцця, хрысціянскія і агульначалавечыя каштоўнасці, адыход ад якіх становіцца прычынай крызісаў у грамадстве.

Мне здаецца, Аляксандра Лукашэнку недастаткова добра інфармавалі. Зрэшты, ён і сам прызнаў, што не мае поўнай інфармацыі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа выязджаць для кансультацый у Ватыкан і атрымліваць задачы ад Папы Францішка, але не ад кагосьці іншага, напрыклад, у Варшаве, у Маскве ці дзесьці яшчэ.

Яго паездка ў Польшчу была звязана перадусім з тым, што арцыбіскупа запрасілі ўзяць там удзел у шэрагу ўрачыстых набажэнстваў. Гэта — звычайная ў Касцёле практыка. Да гэтага ў жніўні наш Мітрапаліт узначальваў урачыстыя набажэнствы ў Нарачы (Мінская вобласць), у Валкалаце (Віцебская вобласць), у Мінску, у Браславе (Віцебская вобласць), у Гродне, адкуль выехаў у Польшчу. У бліжэйшую нядзелю ён планаваў маліцца разам з вернікамі ў Заслаўі, якія ўрачыста адзначаюць 600-годдзе існавання сваёй парафіі. І мы спадзяемся, што да гэтага часу ён вернецца на Радзіму, каб быць разам з намі і маліцца аб міры і згодзе ў Беларусі.

Ніякіх перашкод для гэтага быць не павінна.

У арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча толькі адно грамадзянства — беларускае, і згодна з законам яго права на ўезд не можа быць ніякім чынам абмежавана.

Беларускія грамадзяне па закону не могуць трапіць у «спіс неўязных», таму тут яўнае непаразуменне.

— Ці можна меркаваць, з-за чаго склалася такая ненармальная сітуацыя з Касцёлам у Беларусі?

— Сітуацыя сапраўды ненармальная. Відавочна, што на Касцёл спрабуюць аказваць ціск, а значыць, адбываецца пераслед Касцёла, хоць пра гэта ніхто адкрыта не кажа. Зрэшты, і ў савецкія часы змагання з верай і Касцёлам ніхто адкрыта не казаў пра пераслед, хоць ён быў вельмі жорсткім. Пра тое, што сітуацыя цяпер падобная, гавораць факты.

Па-першае, наш арцыбіскуп не можа ўехаць у краіну, хоць гэта незаконна і парушае яго правы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Па-другое, 31 жніўня ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады, у склад якой уваходзяць кіраўнікі рэспубліканскіх рэлігійных аб’яднанняў праваслаўнай, рыма-каталіцкай, юдэйскай, мусульманскай, стараабрадскай і пратэстанцкай канфесій і рэлігійных кірункаў. Нягледзячы на тое, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі з’яўляецца другой па колькасці вернікаў традыцыйнай канфесіяй, яго прадстаўнік не быў запрошаны на пасяджэнне кансультацыйнай рады, пра якое мы нават не ведалі.

Пасля пасяджэння з намі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, што на ім нас, беларускіх католікаў, літаральна «палівалі брудам».

Відаць, прадстаўніка Касцёла не запрасілі таму, што мы заўсёды маем, што адказаць на неабгрунтаваныя прэтэнзіі.

Па-трэцяе, як спробы аказання ціску на нашу канфесію можна расцэньваць і раптоўнае спыненне трансляцыі святой Імшы на беларускім радыё, і незразумелыя дзеянні з боку розных дзяржаўных структур у адносінах да адной з самых вялікіх каталіцкіх парафій Мінска — касцёла святога Сымона і святой Алены, Чырвонага касцёла.

— Як вы, Ваша Эксцэленцыя, расцэньваеце тое, што адбывалася і адбываецца ў Чырвоным касцёле?

— Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўжо больш за месяц таму выступіла з заявай па справе Чырвонага касцёла адносна запазычанасці, якая ўзнікла раптам, можна сказаць, «з паветра». Былі налічаны велізарныя сумы, якія парафія павінна аплаціць, хоць гэта выглядае даволі несправядліва і непрыгожа.

У сувязі з нядаўнім інцыдэнтам у Чырвоным касцёле, калі прадстаўнікі сілавых структур заблакавалі ў ім усе ўваходы, я заявіў рашучы пратэст.

Зразумела, што падобныя дзеянні абсалютна недапушчальныя і мы ніколі не пагодзімся з парушэннем права людзей на свабоду веравызнання.

— Якім чынам можна паспрыяць вырашэнню гэтай складанай сітуацыі?

— Перадусім малітвай. Я заклікаў да асаблівай малітвы святароў і ўсіх вернікаў нашай архідыяцэзіі, каб гэтая сітуацыя як найхутчэй вырашылася. Мяне парадавала, што мой зварот імгненна знайшоў водгук, прычым не толькі сярод католікаў.

Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія сабраліся ўчора на малітву, на святую Імшу ў нашых касцёлах, а таксама ўсім тым, хто нас падтрымаў.

Вось, напрыклад, група праваслаўных жанчын прыйшла ўчора ў нашу катэдру, каб разам з намі маліцца аб міры і згодзе, аб як мага хутчэйшым вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на Радзіму. Дзякуй ім за гэта!

Я лічу, гэта важна, што цяжкасці нас не падзяляюць, а аб’ядноўваюць. Разам мы іх хутчэй пераадолеем. Таму яшчэ раз заахвочваю ўсіх вернікаў да трывалай малітвы і салідарнасці ў кожнай жыццёвай сітуацыі.

Размаўляў Мікола Гракаў

***

RU

1 сентября Генеральный викарий Минско-Могилёвской архиепархии епископ Юрий Кособуцкий дал специальное интервью Catholic.by, в котором выразил оценку сегодняшней непростой ситуации Католической Церкви в Беларуси.

— Ваше Преосвященство, из-за вынужденного отсутствия архиепископа Тадеуша Кондрусевича теперь Вы как Генеральный викарий осуществляете пастырское руководство Минско-Могилёвской архиепархией. Что случилось?

— Ситуация сложная и непонятная. На данный момент по-прежнему нет никаких официальных объяснений от представителей власти. Архиепископ обратился непосредственно к председателю Государственного пограничного комитета Анатолию Лаппо, но ответа на вопрос, почему пограничники не позволили ему вернуться на Родину, от него не получил.

Из Белостока, где архипастырь сейчас вынужденно находится, он направил к пастве нашей Церкви обращение, в котором призывает нас молиться о разрешении этой досадной ситуации и в целом общественно-политического кризиса в нашей стране. Наш Митрополит не хочет, чтобы то, что ему не позволили вернуться на Родину, ещё более ухудшило и без того непростую ситуацию в обществе.

Но пока архиепископ не может вернуться, наша архиепархия остаётся без пастыря, а католический епископат Беларуси — без своего руководителя.

Поэтому нам нужно быть особенно солидарными и объединёнными в это непростое время, а Бог нас не покинет.

— Александр Лукашенко сегодня заявил в Барановичах, что архиепископ Кондрусевич будто «влез в политику», выезжал в Варшаву для каких-то «консультаций» и получил там «определённые задачи», а также что проверяется наличие у него не одного гражданства. Как Вы можете это прокомментировать?

— Все заявления архиепископа Кондрусевича находятся в открытом доступе, каждый их может прочесть и делать выводы самостоятельно. Представители Католической Церкви, прежде всего епископы, имеют право и обязанность не быть равнодушными к тому, что происходит в обществе, особенно в такой ситуации, которая сегодня сложилась в нашей стране. Это уже не политика, это — настоящий гуманитарный кризис, который угрожает стать катастрофой, если ничего не делать.

О какой политике речь? Наш Митрополит не поддерживал никого из кандидатов до выборов и после них, не делал никаких политических заявлений, а только призывал к честности, ответственному подходу, прекращению насилия и диалогу.

Все его действия и высказывания находятся в рамках социального учения Католической Церкви и действующего законодательства Республики Беларусь.

Это прежде всего моральные аспекты общественной жизни, христианские и общечеловеческие ценности, отклонение от которых становится причиной кризиса в обществе.

Мне кажется, Александра Лукашенко недостаточно хорошо информировали. Впрочем, он и сам признал, что не имеет полной информации. Архиепископ Тадеуш Кондрусевич может выезжать для консультаций в Ватикан и получать задачи от Папы Франциска, но не от кого-либо иного, например, в Варшаве, в Москве или где-либо ещё.

Его поездка в Польшу была связана прежде всего с тем, что архиепископа пригласили принять там участие в ряде торжественных богослужений. Это — обычная в Католической Церкви практика. До этого в августе наш Митрополит возглавлял торжественные богослужения в Нарочи (Минская область), Волколате (Витебская область), в Минске, в Браславе (Витебская область), в Гродно, оттуда выехал в Польшу. В ближайшее воскресенье он планировал молиться вместе с верующими в Заславле, которые торжественно отмечают 600-летие существования своего прихода. И мы надеемся, что к этому времени он вернётся на Родину, чтобы быть вместе с нами и молиться о мире и согласии в Беларуси.

Никаких препятствий к этому быть не должно.

У архиепископа Тадеуша Кондрусевича только одно гражданство — белорусское, и согласно закону его право на въезд не может быть никоим образом ограничено.

Белорусские граждане по закону не могут попасть в «список невъездных», поэтому здесь явное недоразумение.

— Можно ли предполагать, из-за чего сложилась такая ненормальная ситуация с Католической Церковью в Беларуси?

— Ситуация действительно ненормальная. Очевидно, что на Католическую Церковь в Беларуси пробуют оказывать давление, а значит, происходит преследование Церкви, хоть про это никто открыто не говорит. Впрочем, и в советские времена борьбы с верой и Церковью никто открыто не говорил про преследование, хоть оно было очень жёстким. О том, что ситуация теперь похожая, говорят факты.

Во-первых, наш архиепископ не может въехать в страну, хоть это незаконно и нарушает его права как гражданина Республики Беларусь.

Во-вторых, 31 августа в Аппарате уполномоченного по делам религий и национальностей Леонида Гуляко состоялось заседание Консультационного межконфессионального совета, в состав которого входят руководители республиканских религиозных объединений православной, римско-католической, иудейской, мусульманской, старообрядческой и протестантских конфессий и религиозных направлений. Несмотря на то, что Католическая Церковь в Беларуси является второй по количеству верующих традиционной конфессией, её представитель не был приглашён на заседание консультационного совета, о котором мы даже не знали.

После заседания с нами связались представители других конфессий и поделились, что на нём нас, белорусских католиков, буквально «поливали грязью».

Видимо, представителя Католической Церкви не пригласили потому, что у нас всегда есть, что ответить на необоснованные претензии.

В-третьих, как попытки оказания давления на нашу конфессию можно расценивать и неожиданное прекращение трансляции воскресной Мессы на радио, и непонятные действия со стороны разных государственных структур по отношению к одному из самых больших католических приходов Минска — костёлу святого Симеона и святой Елены, Красному костёлу.

— Как Вы, Ваше Преосвященство, расцениваете то, что происходило и происходит в Красном костёле?

— Курия Минско-Могилёвской архиепархии уже больше месяца назад выступила с заявлением по делу Красного костёла относительно задолженности, которая возникла внезапно, можно сказать, «из воздуха». Были начислены огромные суммы, которые приход должен оплатить, хоть это выглядит довольно несправедливо и некрасиво.

В связи с недавним инцидентом в Красном костёле, когда представители силовых структур заблокировали в нём все входы, я заявил решительный протест.

Понятно, что подобные действия абсолютно недопустимы и мы никогда не согласимся с нарушением права людей на свободу вероисповедания.

— Каким образом можно посодействовать разрешению этой сложной ситуации?

— Прежде всего молитвой. Я призывал к особой молитве священников и всех верующих нашей архиепархии, чтобы эта ситуация как можно скорее разрешилась. Меня порадовало, что моё обращение мгновенно нашло отзыв, причём не только среди католиков.

Я очень благодарен всем людям, которые собрались вчера на молитву, на святую Мессу в наших костёлах, а также всем тем, кто нас поддержал.

Вот, например, группа православных женщин пришла вчера в наш кафедральный собор, чтобы вместе с нами молиться о мире и согласии, о скорейшем возвращении архиепископа Кондрусевича на Родину. Спасибо им за это!

Я считаю, это важно, что сложности нас не разделяют, а объединяют. Вместе мы их скорее преодолеем. Поэтому ещё раз призываю всех верующих к усердной молитве и солидарности в каждой жизненной ситуации.

Беседовал Николай Граков. Перевод Анастасии Гришан

Абноўлена 24.09.2020 14:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця