Пошук

07.09.2020 12:16   Тэкст і фота: а. Аляксандр Стока OCD / Catholic.by

У нядзелю 6 верасня ў парафіі Божага Цела ў Мінску адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі. Больш за 20 дзяцей упершыню прынялі ў свае сэрцы Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі і ва ўсёй паўнаце ўдзельнічалі ў святой Імшы.

Пробашч парафіі а. Аляксандр Стока OCD у гаміліі пажадаў дзецям, каб у іх ніколі не згасла вера ў Таямніцу Эўхарыстыі і каб Хлеб, які сышоў з неба, яны палюбілі ўсім сэрцам і розумам назаўсёды.

Па словах святара, Бог прыцягвае да Сябе праз Эўхарыстыю і міласэрную любоў да нас, і смак Божай любові мы не можам дазволіць сабе страціць ніколі.

Эўхарыстыя, як адзначыў ён, яднае нас у любові і свабодзе Божых дзяцей.

На заканчэнне Імшы бацькі дзяцей, якія прыступілі ў гэты дзень да Першай Камуніі, падзякавалі за дар Эўхарыстыі, які здзяйсняецца няспынна праз рукі святара.

 

Абноўлена 07.09.2020 15:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця