Пошук

23.08.2020 21:01   Фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

У нядзелю 23 жніўня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) каля 13.00 знікла электраэнергія.

Як паведамілі ў сталічнай парафіі, камунальныя службы тлумачаць тое, што адзін з цэнтральных мінскіх касцёлаў, адкуль вядзецца пастаянная анлайн-трансляцыя святых Імшаў, застаўся  без электрычнасці ў выніку пазаштатнай сітуацыі.

Пры адсутнасці электрычнасці і святла святыя Імшы адбываліся пры свечках, а трансляцыя не вялася.

 

Абноўлена 23.08.2020 21:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.