Пошук

19.08.2020 12:32   Паводле: Grodnensis.by

16 жніўня ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях прыбылі на супольную малітву пілігрымы на роварах.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, перад цудадзейным абразом Маці Божай яны маліліся за свае сем’і.

У сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі з’явілася яшчэ адна малітоўная інтэнцыя: за Бацькаўшчыну, аб мірным вырашэнні крызісу і Божым благаслаўленні для ўсяго народа.

У праграме сустрэчы былі супольная малітва на ружанцы, спартыўныя конкурсы, віктарына, гонкі, невялікі пачастунак.

Цэнтральным і найважнейшым момантам сустрэчы стала святая Імша, якую цэлебраваў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Іерарх падзякаваў пілігрымам за іх любоў да Маці Божай, а таксама заклікаў да руплівай малітвы аб добрай, мірнай раніцы для нашай краіны, яе дачок і сыноў.

На заканчэнне сустрэчы кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі заахвоціў часта звяртацца да Тракельскай Маці, бо, як падкрэсліў, гэта асаблівае месца, дзе Яна чакае кожнага, каб ахінуць сваім мацярынскім плашчом апекі.

Абноўлена 19.08.2020 12:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.